Юбілейная статыстыка

Нядаўна споўнілася 10 гадоў, як на нашым сайце былі выстаўлены «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і 5-томны «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (1993—1998). У сувязі з юбілеем мы вырашылі паглядзець, колькі ж чалавек заходзіла на адпаведныя старонкі раней і ці… (чытаць далей)

Новы праект на сайце: бібліяграфія па беларускай мікратапаніміцы

З нядаўняга часу на сайце Philology.by па адрасе https://microtop.philology.by/ стала даступна электронная бібліяграфія па беларускай мікратапаніміцы – з магчымасцю ажыццяўлення выбаркі па абласцях і раёнах, з інтэрактыўнай картай і статыстыкай. Мікратапонімы – гэта назвы дробных геаграфічных аб’ектаў (балот, лясоў, палёў,… (чытаць далей)

«Шолота з болота!», або Пра музейную дыялекталогію

Днямі добрая знаёмая падзялілася маленькай радасцю: на сядзібе дзеда ў Баранавіцкім раёне па яе ініцыятыве быў створаны мілы і ўтульны сямейны музейчык. На некамерцыйнай аснове, чыста для сябе, каб зберагчы тое, што захавалася, і паказваць пры нагодзе суседзям ды іншым цікаўным.     Але маю ўвагу найперш прыцягнула… (чытаць далей)

Дыялекталагічная экспедыцыя ў колішні край старавераў

Сёлета пасля працяглага перапынку акадэмічныя дыялектолагі аднавілі свае экспедыцыйныя выезды. Так, з 5 па 9 ліпеня мы з калегам Юрыем Маліцкім працавалі ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці (на паўночны ўсход ад Гомеля і да мяжы з Расіяй). Гэта адзін з… (чытаць далей)

Дыялекталагічная экспедыцыя на радзіму Івана Насовіча

Чарговая экспедыцыя супрацоўнікаў аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, гэтым разам у Чавускі раён Магілёўскай вобласці (з 17 па 21 чэрвеня), пачалася з не вельмі добрых знакаў. Сапсаванае кола ў маршрутцы, нежаданне міліцыянера пускаць у… (чытаць далей)

Каб не стаць ныздарамі

На мінулым тыдні адбылася ўнікальная для беларускай культуры падзея — быў прэзентаваны Новы Запавет, перакладзены мовазнаўцам Ф. Д. Клімчуком на заходнепалескую гаворку. Грошы на выданне былі паспяхова сабраны праз краўдфандынг, дзякуючы чаму плён больш чым 20-гадовай працы перакладчыка ўрэшце пабачыў… (чытаць далей)

Беларускі дыялектны тэкстаграфічны фонд

Сёння ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа вядзецца сістэматызацыя і апрацоўка дыялектных тэкстаў, назапашаных у розных дыялекталагічных выданнях. На іх аснове ў перспектыве будзе створаны «Нацыянальны дыялектны тэкстаграфічны фонд». Адным з этапаў у рэалізацыі дадзенага навукова-даследчага праекта з’яўлялася алічбоўка дыялектных хрэстаматый. Адсканаваныя выданні прапануюцца шырокаму… (чытаць далей)

Шкадобнік, пашкадуй шчаўліка!

Дыялектныя слоўнікі ў Беларусі ствараюць не толькі прафесійныя лінгвісты, але і неабыякавыя да роднага слова аматары. Некаторыя з падрыхтаваных такімі людзьмі выданняў прадстаўлены ў тым ліку на нашым сайце (працы А. Зайкі, І. Ляшкевіча, Р. Яўсеева). Пра два аматарскія дыялектныя слоўнікі, якія выйшлі з друку адносна нядаўна, напісаў у газеце… (чытаць далей)

У глыб Палесся па моўныя скарбы

У апошнія дні верасня ў Лельчыцкі раён з Мінска была накіравана дыялекталагічная экспедыцыя, удзельнікамі якой сталі супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі В. І. Васілеўская і В. А. Шклярык, а таксама выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта А. І. Копач. Гаворкі жыхароў гэтай часткі… (чытаць далей)

Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння прафесара Ф.М. Янкоўскага

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка запрашае прыняць удзел у навуковых чытаннях, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння прафесара Ф.М. Янкоўскага, якія адбудуцца 18–19 кастрычніка 2018 г. у Мінску. Праблемнае поле канферэнцыі: Асоба прафесара Ф.М. Янкоўскага і яго роля ў беларускай… (чытаць далей)