Прыгоды мовазнаўцаў на Палессі

Цікавыя мовазнаўцу рэчы часам трапляюцца і ў немовазнаўчых выданнях. Нядаўна такой знаходкай стала публікацыя «Лісты Мікіты Ільіча Талстога з Палесся» ў леташнім выпуску часопіса «Беларускі фальклор» (с. 222–251). Размова тут пра вядомага расійскага славіста, пад кіраўніцтвам якога ў 1960–1980 гадах ладзіліся палескія экспедыцыі для збору… (чытаць далей)

Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 1/2) запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі», якая адбудзецца 28–29 мая 2020 года (перанесена на 19–20 лістапада 2020 года). Праблематыка канферэнцыі:… (чытаць далей)

У Бялградзе праходзіць ХVІ Міжнародны з’езд славістаў

Міжнародныя з’езды славістаў — найбуйнейшыя форумы даследчыкаў славянскіх моў, літаратур і культур. Першы з’езд прайшоў у 1929 годзе ў Празе, другі ў 1934 у Варшаве, потым — раз на 5 гадоў (з перарывамі ў 1939—1957 гг.), XV — у 2013… (чытаць далей)

Новая кніга Г. А. Цыхуна «Прастора мовы. Моўныя сувязі. Гісторыя слоў» (2018)

Philology.BY ужо меў гонар пісаць пра Генадзя Апанасавіча Цыхуна. Чытаць яго кнігі, слухаць яго выступленні — заўсёды сапраўдная асалода. Уражвае глыбіня ведаў і шырыня інтарэсаў шаноўнага прафесара, а таксама яго дасціпнасць і мудрасць. І вось нядаўна пабачыла свет новая кніга даследчыка «Прастора мовы.… (чытаць далей)

Інтэртэкст і славянскія краіны

Ці задумваліся вы, колькі сёння славянскіх краін? Агульнапрызнаных, аказваецца, трынаццаць: Балгарыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Польшча, Расія, Сербія, Славакія, Славенія, Украіна, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія. Некаторыя з іх вядомы здаўна, з Сярэднявечча, некаторыя ўзніклі ў 1990-я гады, пасля распаду Савецкага… (чытаць далей)

Да 90–годдзя прафесара А. Я. Супруна

Кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ пачынае рыхтавацца да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара А. Я. Супруна (1928—1999). З 2000 г. у гонар даследчыка ладзяцца канферэнцыі “Супруноўскія чытанні”. Прапануем азнаёміцца з дакладамі V Супруноўскіх чытанняў (2006 год): “Паўднёваславянскія мовы ў… (чытаць далей)

5–е научные чтения, посвященные В. В. Мартынову (Минск, 30–31.III.2017)

Национальная академия наук Беларуси, ГНУ «Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси», Минский городской научно-педагогический центр «Тайген» проводят 30–31 марта 2017 года V Международную научную конференцию «Научные чтения, посвященные Виктору Владимировичу Мартынову» (к 40-летию публикации 1-й версии Универсального… (чытаць далей)

Тэкст у мове, маўленні, культуры (X Супруноўскія чытанні)

Пачынаюцца Х Супруноўскія чытанні — канферэнцыя, прысвечаная памяці прафесара Адама Яўгенавіча Супруна (1928-1999). Сёлета тэма “Тэкст у мове, маўленні, культуры”. Канферэнцыя пройдзе 4-5 лістапада на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. К. Маркса, 31, Мінск). Праграма канферэнцыі. Аб прафесары А.… (чытаць далей)

«Научные чтения, посвященные Виктору Владимировичу Мартынову» (Минск, 09–10.III.2015)

Белорусский государственный университет, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси и Белорусская ассоциация востоковедов «Минский городской научно-педагогический центр „Тайген“» 09–10 марта 2015 года проводят в Национальной академии наук Беларуси III Международную научную конференцию «Научные чтения, посвященные… (чытаць далей)

Што ў Японіі можна даведацца пра мовы?

Беларускі перакладчык, крытык, літаратар з Беласточчыны Ян Максімюк дзеліцца ў сваім блогу на сайце «Радыё Свабода» ўражаннямі ад паездкі ў Японію, дзе ён выступаў на сімпозіуме, прысвечаным славянскім мікрамовам. Мерапрыемства праходзіла 30–31 студзеня 2015 года на факультэце паліталогіі і эканомікі… (чытаць далей)