Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі даследаваннямі ў галіне беларускага мовазнаўства, на сустрэчу з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі М. У. Тарэлкам і кандыдатам філасофскіх навук дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта І. А. Сынковай.
Тэма выступлення: «Кітабістыка: гісторыя і сучаснасць».
Сустрэча прадугледжвае таксама блок у фармаце «пытанне–адказ».
Мерапрыемства адбудзецца 15 лістапада 2016 года ў 11:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302.