Мэты
Як блог і навіновы сайт Philology.by паведамляе пра падзеі, якія датычацца лінгвістыкі, і, натуральна, пра тое, што адбываецца ў самой сферы беларускага (дый не толькі беларускага) мовазнаўства, – канферэнцыі, публікацыі і іншыя мерапрыемствы. Таксама мы хацелі б па мажлівасці выказваць сваё меркаваннне наконт таго, што ёсць ды будзе вакол і ўсярэдзіне беларускай лінгвістычнай навукі.
Задача-максімум — зрабіць наш сайт зернем крышталізацыі навуковага жыцця, месцам, дзе будзе збірацца і структуравацца філалагічная інфармацыя.
Людзі
- Мікіта Супрунчук – к.ф.н., дацэнт кафедры агульнага мовазнаўства МДЛУ.
- Вольга Гарыцкая – к.ф.н., дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, дацэнт кафедры прыкладной лінгвістыкі БДУ.
- Вадзім Шклярык – к.ф.н., супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук.
- Аляксей Яскевіч – незалежны даследчык, кіраўнік праекта Philology.by, тэхнічны адміністратар сайта, навуковы супрацоўнік БелНДЦЭД.
Навуковы гурток
Каб даведацца пра нашыя навуковыя інтарэсы, можна прачытаць пра наш гурток.
Першы раз наш гурток сабраўся 5 сакавіка 2009 года.
Тапанімічная група
Акрамя гуртка, у межах нашай суполкі вядзецца праца даследчай групы па беларускай тапаніміцы (анамастыцы).
У склад групы ўваходзяць сябры рэдакцыі Вадзім Шклярык, Аляксей Яскевіч ды Алег Копач – к.ф.н., дацэнт факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, дактарант Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі.
Калі вы хочаце размясціць свае публікацыі, падзяліцца анонсам канферэнцыі ці іншага мерапрыемства або маеце жаданне зрабіць унёсак у публікацыю класічных твораў беларускай філалогіі альбо помнікаў беларускай мовы – адсканаваць тэкст ці заняцца ягоным распазнаваннем, то мы будзем вельмі рады!
Кантакты
♥ Калі вы жадаеце звязацца з кімсьці з нас прыватна, то вы знойдзеце кантактныя дадзеныя на асабістых старонках аўтараў (гл. вышэй).
♥ Заходзьце ў нашу групу ў Тэлеграм.