NooJ – гэта праграма для апрацоўкі тэкставых карпусоў і лінгвістычнае асяроддзе распрацоўкі, якое дазваляе лінгвістам фармалізаваць наступныя напрамкі лінгвістычнага аналізу:
• тыпаграфіка і правапіс;
• склададзяленне, фанетычная і прасадычная транскрыпцыя;
• слоўнікі простых слоў, устойлівых выразаў і дыскрэтных слоўных канструкцый;
• інфлектыўная, дэрывацыйная і аглютынатыўная марфалогія;
• лакальны і структурны сінтаксіс;
• трансфармацыйны сінтаксіс і перафразаванне;
• семантычны аналіз і машынны пераклад.
Праз стварэнне рэгулярных, кантэкста-залежных і неабмежаваных граматык, а таксама іх графічных эквівалентаў (графаў з канчатковым лікам станаў, рэкурсіўных і кантэкстных графаў) NooJ дазваляе лінгвістам спрасціць апісанне любога лінгвістычнага феномена. Шматузроўневы падыход NooJ дае магчымасць падсумоўваць простыя апісанні і апісваць феномены, якія “перасякаюць” розныя лінгвістычныя ўзроўні.
У якасці інструмента апрацоўкі карпусоў, NooJ дазваляе карыстальнікам прымяняць складаныя лінгвістычныя запыты да ўласнага вялікага корпуса электронных тэкстаў у рэальным часе, ствараць індэксы і канкардансы, аўтаматычна анатаваць тэксты, выконваць семантычны і статыстычны аналізы і г.д.
NooJ знаходзіцца ў адкрытым доступе па спасылцы www.nooj4nlp.net – тут можна спампаваць больш за 20 лінгвістычных модуляў, у тым ліку інструкцыі да іх, а таксама азнаёміцца з відэаўрокамі і іншай карыснай інфармацыяй.
Хуткія спасылкі:
− Спасылка на бясплатную праграму NooJ.
− Спасылка на падручнік па NooJ.
− Спасылка на беларускі модуль для NooJ.
Далейшая інфармацыя: nooj2015.ssrlab.by.