31 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца 1-ы Мінскі фестываль моў. Уваход вольны!

Фестываль моў — гэта ўнікальнае для Мінска мерапрыемства. За адзін дзень гасцям Фестывалю будуць прадстаўлены прэзентацыі больш чым 30 моў свету — старажытных і сучасных, рэдкіх і папулярных, а таксама некалькі цікавых навукова-папулярных лінгвістычных лекцый.

Пачнецца Фестываль а 11:00 і будзе доўжыцца ўвесь дзень — да 19:20 (зразумела, можна браць удзел толькі ў частцы праграмы: сысці раней ці прыйсці пазней). Калі вы цікавіцеся якой-небудзь канкрэтнай мовай, некалькімі мовамі ці проста жадаеце захапляльна і з карысцю правесці час — запрашаем вас прыняць удзел!

Аснову Фестывалю складаюць прэзентацыі моў. Прэзентацыя кожнай мовы — гэта захапляльная 40-хвілінная міні-лекцыя, падчас якой апавядальнік — спецыяліст па мове — падзеліцца са слухачамі найцікавейшымі фактамі пра гэтую мову.

Прэзентацыі моў размеркаваныя па паралелях: у кожнай паралелі адначасова праходзяць 6 прэзентацый у розных аўдыторыях, так што наведвальнікі заўсёды маюць магчымасць абраць, на прадстаўленне якой мовы пайсці. Паралелей усяго 6, і, такім чынам, за дзень Фестывалю кожны можа азнаёміцца з шасцю мовамі. Выбар нялёгкі, але, каб выбіраць было лягчэй, падчас адкрыцця Фестывалю прэзентатары коратка праанансуюць усе будучыя лекцыі. А на закрыцці Фестывалю гасцей чакае шматмоўны канцэрт.

На Фестывалі вы зможаце:

пазнаёміцца з мовамі, пра якія вы раней нічога не ведалі;

– больш даведацца пра мовы, якія вас насамрэч цікавяць;

вызначыцца, якую мову вы жадаеце вывучаць;

– ізноў захапіцца ўжо вядомымі мовамі;

здзівіцца з разнастайнасці і асаблівасцяў моў нашай планеты;

– і шмат іншага!

Уваход вольны! А пазнаёміцца са спісам моў і лекцый, прачытаць анонсы прэзентацый, даведацца аб раскладзе, адрасе і іншай інфармацыі можна на афіцыйным сайце Мінскага фестывалю моў і ў групе Фестывалю «УКантакце» .

Кантакты:

Антон Сомін, кіраўнік 1-га Мінскага фестывалю моў

+375-29-688-13-12; [email protected]; http://vk.com/id4390

Мікіта Моніч, прэс-сакратар 1-га Мінскага фестывалю моў

+375-29-327-50-25; [email protected]; http://vk.com/monich_n

Інфармацыя ад Ірыны Пінхасік

Дадаць каментар