З Новым годам!

Дарагія сябры, сайт “Беларуская філалогія” сардэчна віншуе вас са святам!

Шчасця ў 2010 годзе вам і вашым блізкім!

Л. Геніюш. НОВЫ ГОД

Новы год ідзе крокам бадзёрым,

Крокам звонкім, як сам, маладым,

Расьсьцілае надзеі узорныя,

Гоіць крыўдаў і ранаў сьляды.

Ідзе стуль, дзе ў завеяных хатах

Нас чакае сям’я за сталом,

Каб з загубленым сынам ці братам

Падзяліцца сямейным цяплом.

Ідзе стуль, вецер дзе у лазінах

Па-за гурбамі сьнегу заціх;

На гасьцінцах, дзе скрып палазіны

Замірае у далях лясных.

Ідзе зь сьнегам засланых загонаў,

Нёман сьпіць дзе пад лёду карой.

Хай жа ў нашую чарку зазвоніць

На чужыне ды братняй рукой!

Хай нясе успаміны аб сёлах,

Што у белай задуме ляжаць.

Прывітайма ж яго мы вясёла,

Каб ніводзін ня сьмеў сумаваць!

Новы год ідзе крокам бадзёрым,

Як заўсёды – зь бярэмам надзей.

Мо вясною палямі узорнымі

Ў родны, вольны наш Край завядзе.

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар