Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці», якая адбудзецца 19–20 студзеня 2017 года.
Дэдлайн: 25 снежня 2016 года.
Праблемнае поле канферэнцыі:
– гісторыя станаўлення граматычнай сістэмы беларускай мовы;
– сучасны стан беларускай мовы і яе граматычная нармалізацыя;
– распрацоўка новай нарматыўнай граматыкі і стандарты моўнага нарміравання;
– навуковая і перакладчыцкая дзейнасць Б. Тарашкевіча.
Рабочыя мовы канферэнцыі: усе славянскія.
Заяўку на ўдзел у канферэнцыі і электронны тэкст даклада (да 7 старонак) неабходна даслаць на адрас [email protected] да 25 снежня 2016 года. Публікацыя зборніка матэрыялаў плануецца пасля правядзення канферэнцыі.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.
Адрас аргкамітэта: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2, аддзел сучаснай беларускай мовы; тэл.: (017) 284-02-54; e-mail: [email protected]; сайт Інстытута: http://iml.basnet.by/.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў
Шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал адзінарны, палі звычайныя (верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 15 мм). Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад, краіна (паўтлустым шрыфтам). Праз радок – назва паведамлення (паўтлусты шрыфт, вялікія літары). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі афармляюцца ў тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 9]). Спіс выкарыстаных крыніц, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК Беларусі, падаецца пасля асноўнага тэксту па алфавіце.