Запрашаем на V Мінскі фестываль моў.

Як і раней, ён адбудзецца ў апошнюю нядзелю сакавіка — 26.03.2017 года.

Адкрыццё ў 10:20 у актавай зале філалагічнага факультэта БДУ.

На Фестывалі вы зможаце:

— пазнаёміцца з мовамі, пра якія раней нічога не ведалі;

— больш даведацца пра мовы, якія вас даўно цікавяць;

— вырашыць, якую мову вам хацелася б вывучаць;

— зноў захапіцца ўжо знаёмымі мовамі;

— падзівіцца разнастайнасці моў нашай планеты;

— і шмат чаго яшчэ!

Адрас: філалагічны факультэт БДУ, вул. К. Марска, 31.

Праезд: метро да «Кастрычніцкай» ці «Купалаўскай»; аўтобусы 1, 69, 100, 111 да вул. Леніна.

Падрабязнасці, расклад лекцый і прэзентацый на сайце Фестывалю.

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар