16 чэрвеня 2017 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца рэспубліканская канферэнцыя «Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве».

Дэдлайн: 30 красавіка 2017 года (матэрыялы да 5 старонак і заяўка).

Праблемы:

  • Беларуска-рускае двухмоўе (сацыялінгвістычны аспект).
  • Праблемы супастаўляльнага даследавання блізкароднасных моў.
  • Двухмоўныя слоўнікі і спецыфіка міжмоўнага перакладу.
  • Сучасныя лексічныя працэсы ў блізкароднасных беларускай і рускай мовах.
  • Дынаміка дэрывацыйных працэсаў у сучасных беларускай і рускай мовах.
  • Актуальныя пытанні моўнай адукацыі ва ўмовах дзяржаўнага блізкароднаснага двухмоўя.

Рабочыя мовы – беларуская і руская. Да пачатку канферэнцыі плануецца публікацыя зборніка матэрыялаў.

Пры афармленні матэрыялаў просім прытрымлівацца наступных патрабаванняў: аб’ём – да 5 старонак, шрыфт Times New Roman, кегль 14, +праз адзінарны інтэрвал, без знакаў пераносу, абзац – 1,25 см, палі – 2 см. Нумары старонак не прастаўляюцца.

На першай старонцы ўказваюцца: справа зверху паўтлустым курсівам – ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў), побач у дужках светлым курсівам – горад. Праз радок – назва артыкула (паўтлустым шрыфтам, вялікімі літарамі па цэнтры). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялаў.

Спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі. Нумар крыніцы і нумар старонкі раздзяляюцца коскай, напр.: [2, 27], нумары крыніц – кропкай з коскай. Напр.: [5; 7; 9], [3, 49; 4, 127–131]. Бібліяграфічныя крыніцы падаюцца пасля слова «Літаратура» ў алфавітным парадку 12 кеглем.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

Матэрыялы даклада (друкаваны і электронны варыянты) і заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім накіроўваць на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2. Філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Аргкамітэт канферэнцыі.

У заяўках указваюцца імя, імя па бацьку, прозвішча, назва даклада, месца працы, пасада, вучоная ступень і званне, адрас, Е-mail і тэлефон для сувязі.

Праезд, харчаванне і пражыванне за кошт саміх удзельнікаў канферэнцыі камандзіруючых арганізацый. Пра неабходнасць браніравання гасцініцы просім паведаміць да 1 чэрвеня 2017 года.

Тэлефоны для даведак: (017) 284-15-94; (017) 284-02-76

Факс: (017) 284-18-85

Е-mail: [email protected]

Кандыдат філалагічных навук, займаецца даследаваннямі і працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, граматыка, семантыка, прагматыка. Цікавіцца ўзаемадзеяннем лічбавых тэхналогій і гуманітарных навук, у т.л. корпуснай лінгвістыкай і візуалізацыяй дадзеных, а таксама праблемамі прэзентацыі навуковых рэзультатаў і камунікацыі навукоўцаў з шырокай аўдыторыяй.

Дадаць каментар