На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск, вул. К. Маркса, 31) 14 чэрвеня 2018 г. у 16.00 у аўд. 47 адбудзецца воркшоп “Міждысцыплінарная метадалогія даследаванняў у сферы моўнай палітыкі (на прыкладах краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы)”.
Праводзіць сустрэчу прафесар універсітэта Сэнт-Эндрус у Шатландыі Томаш Камусэла (Tomasz Kamusella), аўтар шматлікіх кніг, сярод іншага, фундаментальнай «The Politics of Language and Nationalism in Modern Central Europe» (2012).
Мова імпрэзы руская + прэзентацыя па-англійску.
Сардэчна запрашаем.