На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 17 сакавіка 2017 г. адбудзецца IV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў “Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання”.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі ВНУ, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты старэйшых курсаў.
Па выніках правядзення канферэнцыі будзе падрыхтаваны электронны зборнік артыкулаў маладых навукоўцаў з прысваеннем ISBN і размяшчэннем на сайце электроннай бібліятэкі БДУ.
Інфармацыйны ліст, узор заяўкі і правілы афармлення артыкулаў можна спампаваць тут.