Мерапрыемства для тых, хто ўжо цікавіцца ці хоча даведацца, што такое камп’ютарная лінгвістыка, апрацоўка тэксту, сучасныя задачы, падыходы, трэнды развіцця ў гэтай сферы.

Праграма

• 19:00 — 20:00 Юрась Гецэвіч (http://ssrlab.by/)

Агляд сучасных тэм і сэрвісаў, якія закранае тэрмін «Natural Language Processing». Практычны досвед па задачы рэалізацыі сінтэзатара беларускага маўлення па тэксце. (Па-беларуску.)

• Перапынак на каву

• 20:10 — 21:00 Сергей Тихон (https://sergeytihon.wordpress.com/)

“How to NLProc from .NET: An experience of making Stanford Software Packages available on .NET”. (Па-расейску.)

• 21:00 — 21:15 Размова ў фармаце круглага стала (2 хвіліны каб кожны мог расказаць пра сябе).

Дзень і час: 28 траўня, 19:00—21:30.

Месца: Бізнэс-клуб/Startup Hub Imaguru (Фабрыцыюса, 4).

Старонка суполкі ў ФБ / Гэтая падзея ў ФБ

Рэдактар і тэхнічны адміністратар Philology.BY. Спецыялізуецца на лічбавых метадах у гуманітарных навуках (digital humanities). Цікавіцца лексікаграфіяй, сацыялінгвістыкай і марфалогіяй. Акрамя мовазнаўства, займаецца аналізам і візуалізацыяй дадзеных (Dataviz.BY) ды стварэннем вэб-праектаў.

Дадаць каментар