Мы не навучым вас, як задурыць галаву выкладчыку на экзамене. Мы не ведаем 100 спосабаў, як пазнаёміцца з хлопцам ці дзяўчынай на вуліцы. У нас не заўсёды атрымліваецца купляць бульбу на кірмашы за паўцаны. Але мы хочам гэта абмеркаваць. Далучайцеся! 😉
Тэма нашай другой у гэтым навучальным годзе сустрэчы — “Уздзеянне на свядомасць: лінгвістычны аспект”
3 лістапада (аўторак), 19.00, аўд. 318, вул. К. Маркса, 31.
Кандыдат філалагічных навук, займаецца даследаваннямі і працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, граматыка, семантыка, прагматыка. Цікавіцца ўзаемадзеяннем лічбавых тэхналогій і гуманітарных навук, у т.л. корпуснай лінгвістыкай і візуалізацыяй дадзеных, а таксама праблемамі прэзентацыі навуковых рэзультатаў і камунікацыі навукоўцаў з шырокай аўдыторыяй.