Іван Сацукевіч раскажа пра старыя тапонімы сталіцы, іх гісторыю, геаграфію і лёс у наш час.
Сп. І.І. Сацукевіч – гісторык-тапаніміст, краязнаўца, выкладчык БДЭУ, аўтар артыкулаў пра беларускую ўрбаніміку.
Тапаніміка – гэта не толькі навуковая дысцыпліна, блізкая да гісторыі, лінгвістыкі і геаграфіі, але і частка нашага жыцця, да якой кожны з нас абавязкова мае сваё суб’ектыўнае стаўленне.
Што засталося ў горадзе ХХІ стагоддзя ад мінуўшчыны?
Што мы страцілі, што набылі? Што мы можам расказаць сябру–іншаземцу пра гісторыю свайго «мѣста»?
17 траўня 2011 г. (аўторак), 19.00, аўд. 318, філфак БДУ (К.Маркса, 31).
Запрашаем усіх, каму цікавая гэтая тэматыка!
Спасылкі па тэме:
Сацукевіч, І.І. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў XIX — пачатку XX ст.
Сацукевіч, І.І. Гісторыя i сучаснасць урбананімікі Гродна i Мінска.
Мінск — стары і новы (сайт, прысвечаны гісторыі горада)