У музеі Максіма Багдановіча 13 ліпеня адбудзецца прэзентацыя яго зборніка “Вянок” у перакладзе на сербскую мову Даяны Лазаравіч. Кніга выйшла сёлета ў Бялградзе дзякуючы падтрымцы Амбасады Беларусі ў Сербіі (пасол У. Чушаў) і фірмы «Premar Services Ag» (дырэктар П. Томіч).
Ласкава запрашаем у 18 гадзін у музей (вул. М. Багдановіча, д. 7а).