Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальна-культурны кампанент у дыялектнай і літаратурнай мове» адбудзецца 18–19 кастрычніка 2012 года па адрасе: г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28. Арганізатары канферэнцыі: кафедра беларускага мовазнаўства і філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. (Дэдлайн: 12.10.2012.)
Плануецца праца па наступных кірунках: мовазнаўства, лінгвадыдактыка, лінгвакультуралогія, літаратуразнаўства.
Праблемнае поле канферэнцыі:
· Слова як носьбіт нацыянальна-культурнага кампанента значэння.
· Уласнае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце.
· Этналінгвістычны і лінгвакраязнаўчы змест фразеалагічнай і парэміялагічнай адзінкі.
· Нацыянальна-культурная спецыфіка моўнай адзінкі ў дыялектнай мове.
· Нацыянальнамоўны кампанент у кантэксце мастацкіх твораў.
· Лінгвакультуралагічны падыход да навучання беларускай мове ў школе і ВНУ.
Форма ўдзелу ў канферэнцыі: вочная, завочная.
Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская і іншыя славянскія мовы.
Для ўдзелу ў канферэнцыі да 12 кастрычніка 2012 года неабходна даслаць у аргкамітэт заяўку і тэкст даклада на адрас: 224016 г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28. Е-mail: [email protected].
Узнос для ўдзельнікаў канферэнцыі – 20 тысяч беларускіх рублёў за 1 старонку. Выданне зборніка навуковых прац плануецца па заканчэнні канферэнцыі. Пры выданні зборніка аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання тэкстаў.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: шрыфт Times New Roman, кегль 14, праз адзінарны інтэрвал, без знакаў пераносу, абзац – 1,25 см, палі: верхняе – 35 мм, астатнія – 25 мм. Спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі. Напрыклад: [2, с. 15].
На першай старонцы ўказваюцца: злева зверху тлустым курсівам – ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў), у дужках тлустым курсівам – горад. Праз радок па цэнтры вялікімі тлустымі літарамі – назва артыкула. Праз радок друкуецца матэрыял са стандартнымі адступленнямі. Спіс выкарыстанай літаратуры прыводзіцца ў канцы 12 кеглем.
Матэрыялы дасылаюцца ў электронным і раздрукаваным выглядзе.
Кантактныя тэлефоны: (код г. Брэста – 8-016) 21-63-50 (кафедра беларускага мовазнаўства), 794-67-35 (загадчык кафедры Новік Марыя Іванаўна), 23-98-41, 226-95-66 (Яўдошына Ларыса Іванаўна).
Е-mail: [email protected].