UPD.: змена даты правядзення і дэдлайну (а таксама – афіцыйнае назвы ўстановы–гаспадара канферэнцыі)!
Інстытут мовы і літаратуры НАН Беларусі Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, філіял “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі” плануе правесці 13–14 cнежня 20–21 лістапада 2012 г. канферэнцыю “Фанетычная праграма слова ў функцыянальна-стылістычным і эксперыментальным аспектах: сучасны стан і перспектывы”. (Дэдлайн: 15 1.11.2012.)
Сапраўды, назва дзіўная, але затое ‒ уражвае 🙂 Увогуле, гэта не кепска, але і не добра, бо не ўсім зразумела.
Так, відаць, гэты тэрмін ‒ “фанетычная праграма” ‒ створаны і ўведзены ў практыку савецкай, а цяпер расійскай даследчыцай Людмілай Калнынь. Прынамсі, у яе кнізе 2001 г. “Фонетическая программа слова как пространство фонетических изменений в славянских языках” гэтаму прысвечаны цэлы радзел (гл. с. 8 і далей ). Увогуле, у кнізе тэрмін тлумачыцца, але дэфініцыі ў тэксце няма. Як піша аўтарка,
“Грунтам фанетычнай арганізацыі слова з’яўляецца вымаўленчая праграма. План-намер узнікае перад вымаўленнем слова і складаецца з пераліку і выбару з серыі сегментавых і суперсегментавых магчымасцяў”,
і далей:
“Фанетычная праграма слова 1) адлюстроўвае асаблівасці артыкуляцыйнай базы ідыёма, 2) вызначае правілы лінейнай арганізацыі паслядоўнасці гукаў, 3) прадугледжвае камунікацыйную нераўназначнасць частак”.
Калі Вас дадзеная праблематыка зацікавіла, а пастаноўка пытання заінтрыгавала, то можаце загрузіць і прачытаць кнігу Калнынь. А далей мо’ і даклад на канферэнцыю напішацца…
Структура мерапрыемства тыповая: пленарныя пасяджэнні, секцыі, круглыя сталы (адзін — памяці вядомых беларускіх фанетыстаў мінулага А.І. Падлужнага і Л.Ц. Выгоннай, другі — пра Агульнаславянскі лінгвістычны атлас). Арганізатары падаюць наступны ліст тэмаў для абмеркавання:
- Стварэнне фанетычных фондаў нацыянальных моў.
- Эксперыментальна-фанетычнае вывучэнне гукавога ладу мовы.
- Фонастылістычныя характарыстыкі маўлення.
- Узаемадзеянне сегментных і суперсегментных адзінак маўлення.
- Акцэнтна-рытмічная арганізацыя маўлення.
- Прасодыя вуснага маўлення і сегментная фанетыка.
- Фанетычныя асаблівасці розных тыпаў маўлення.
- Фарміраванне арфаэпічных навыкаў на ўроках фанетыкі.
- Асаблівасці фанетычнай сінтагматыкі ў славянскіх дыялектах.
- Суіснаванне дыялектнай і кадыфікаванай форм маўлення.
- Актуальныя праблемы фанетыкі беларуска-рускага двухмоўя.
Рэгламент канферэнцыі: да 15 хвілін на даклад і да 7 хвілін на паведамленне. У якасці рабочых моваў заяўленыя беларуская, руская, украінская, польская, англійская. Плануецца публікацыя дакладаў у навуковым зборніку “Фанетычная праграма слова ў функцыянальна-стылістычным і эксперыментальным аспектах: сучасны стан і перспектывы”.
Дэдлайн для заяўкі ‒ 15 1 лістапада 2012 г. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі (прозвішча, імя, імя па бацьку; месца працы; пасада; неабходнасць месца ў гасцініцы).
Тэкст даклада ў электроннай форме (5–7 старонак) арганізатары чакаюць на адрас [email protected]. Калі ў тэксце будуць сімвалы, якія могуць некарэктна адлюстравацца на іншым камп’ютары, то арганізатары будуць чакаць ад Вас тэкст таксама ў папяровым выглядзе.
Электронныя адрасы арганізацыйнага камітэту: [email protected], [email protected]
Пісаць папяровыя лісты можна сюды — 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2; тэлефанаваць ці слаць факс — на нумар (017) 284-18-85.
Шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал адзінарны, палі звычайныя (верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 15 мм). Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад (паўтлустым шрыфтам). Наступны радок – назва паведамлення (паўтлусты шрыфт, вялікія літары). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі афармляюцца ў тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 9]). Спіс выкарыстаных крыніц, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК, падаецца пасля асноўнага тэксту і адлюстроўвае паслядоўнасць з’яўлення спасылак у тэксце.