Філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (вул. Сурганава, 1/2) запрашае на лекцыю «Беларуска-латышскія моўныя і культурныя сувязі» доктара філалогіі Міраслава Янковяка, навуковага супрацоўніка Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук.

Сустрэча адбудзецца 13 лістапада 2013 года (серада) у 10:00 у 302-м пакоі (3-ці паверх).

Міраслаў Янковяк з’яўляецца аўтарам манаграфіі «Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі», якая даступна ў перакладзе на беларускую мову (прадмова да беларускага чытача), а таксама суаўтарам манаграфіі «Беларуская дыялекталогія», якая пабачыла свет летась у Варшаве.

Грунтоўнае інтэрв’ю з даследчыкам можна прачытаць тут.

Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар