4 сакавіка 2014 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося першае пасяджэнне Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі ў новым складзе і з новым старшынёй.
Паколькі звестак пра новы склад Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі ў інтэрнэце пакуль няма (ёсць толькі пра стары), прыводзім гэтую інфармацыю тут:
Капылоў Ігар Лявонавіч — вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук (старшыня камісіі)
Міцкевіч Вольга Уладзіміраўна — навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук (вучоны сакратар камісіі)
Лемцюгова Валянціна Пятроўна — доктар філалагічных навук, прафесар
Голубеў Валянцін Фёдаравіч — загадчык аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук
Шчарбакова Марыя Віктараўна — кансультант аддзела картаграфіі ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь
Багамольнікава Наталля Аляксееўна — дацэнт кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, кандыдат філалагічных навук
Гапоненка Ірына Алегаўна — дацэнт кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук
Якубук Наталля Раманаўна — дацэнт кафедры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, кандыдат філалагічных навук
Копач Алег Ігаравіч — дацэнт кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук
Мезенка Ганна Міхайлаўна — загадчык кафедры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, доктар філалагічных навук
Дзятко Дзмітрый Васільевіч — загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, кандыдат філалагічных навук
Нікіцін Міхаіл Генадзьевіч — загадчык рэдакцыі навуковага кантролю выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Люковіч Тамара Уладзіміраўна — вядучы навуковы рэдактар рэдакцыі літаратурнага кантролю выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Рагаўцоў Васіль Іванавіч — загадчык кафедры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, доктар філалагічных навук
Янушкевіч Станіслаў Антонавіч — дацэнт кафедры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук
Згаданае пасяджэнне Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі было прысвечана ініцыяваным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь папраўкам у закон «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў». Падрабязна пра абмеркаванне паправак і прынятыя па выніках пасяджэння рашэнні можна даведацца з адпаведных публікацый у СМІ:
«Назвы і таблічкі па-беларуску. Адзінагалосна» (газета «Звязда»)
«Будаўнікоў ці Страіцеляў?» («Народная газета»)
«Точки над “i”» (газета «Советская Белоруссия»)
Рэдакцыя Philology.by у сваю чаргу хоча выказаць спадзеў на тое, што пасяджэнні Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі ў новым складзе цяпер будуць праводзіцца рэгулярна, бо спрэчных пытанняў у галіне беларускай тапанімікі, як выявілася, яшчэ дастаткова.