Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры», філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Словаўтварэнне і іншыя ўзроўні беларускай літаратурнай мовы», якая адбудзецца 24–25 лістапада 2014 года.

Дэдлайн: 30 верасня 2014 года.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Сістэма сучаснага беларускага словаўтварэння.

  • Новыя тэндэнцыі і працэсы ў сучасным беларускім словаўтварэнні.

  • Сінхранічны і дыяхранічны аспекты беларускага словаўтварэння.

  • Беларускае словаўтварэнне і лексіка.

  • Беларускае словаўтварэнне і граматыка.

  • Беларускае словаўтварэнне і фразеалогія.

  • Беларускае словаўтварэнне і тэрміналогія.

  • Беларускае словаўтварэнне і анамастыка.

  • Дыялектнае словаўтварэнне ў беларускай мове.

  • Марфаналогія беларускага словаўтварэння.

  • Лексікаграфічныя аспекты беларускага словаўтварэння.

  • Супастаўляльнае словаўтварэнне славянскіх моў.


Рабочыя мовы – беларуская і ўсе славянскія. Публікацыя зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі.


Пры афармленні матэрыялаў просім прытрымлівацца наступных патрабаванняў: аб’ём – да 5 старонак, шрыфт Times New Roman, кегль 14, праз адзінарны інтэрвал, без знакаў пераносу, абзац – 1,25 см, палі – 2 см.

На першай старонцы ўказваюцца: справа зверху тлустым курсівам – ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў), ніжэй у дужках тлустым курсівам – горад, краіна. Праз радок – назва артыкула, вялікімі тлустымі літарамі па цэнтры.

Спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі. Нумар крыніцы і нумар старонкі раздзяляюцца коскай, нумары крыніц – кропкай з коскай. Напр.: [1], [2, 27], [3, 49; 4, 127–131], [5; 7; 9]. Бібліяграфічныя крыніцы падаюцца пасля слова «Літаратура» ў алфавітным парадку 12 кеглем.


Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

Матэрыялы (абавязкова друкаваны і электронны варыянт) і заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім накіроўваць на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2. Філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы».

У заяўках указваюцца імя, імя па бацьку, прозвішча, назва даклада, месца працы, пасада, вучоная ступень і званне, адрас, email і тэлефон для сувязі.

Заяўкі разам з матэрыяламі прымаюцца да 30 верасня 2014 года.


Тэлефоны для даведак: (017) 284-15-94; (017) 284-02-76.

Факс: (017) 284-18-85.

E-mail: [email protected].


Праезд, харчаванне і пражыванне за кошт саміх удзельнікаў канферэнцыі і камандзіруючых арганізацый. Пра неабходнасць браніравання гасцініцы просім паведаміць да 1 лістапада 2014 года.



Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар