Вадзім Шклярык (Вадим Шклярик, Vadzim Shkliaryk)
кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук.
Навуковыя інтарэсы: дыялекталогія, анамастыка, лексікалогія і лексікаграфія.
Адукацыя:
- факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя Максіма Танка (1999—2004): выкладчык беларускай мовы і літаратуры, журналіст;
- курсы польскай мовы і культуры пры Польскім інстытуце ў Мінску (2000—2002);
- аспірантура Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (2004—2007);
- курсы англійскай мовы ў Tropics Global College, Лондан (2017);
- факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ГІУСТ БДУ (2017—2018): перакладчык-рэферэнт (англійская мова).
Кар’ера:
- малодшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (2007—2016);
- навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (2016—2018);
- навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (2018—2019);
- старшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (2019—2023).
Прэміі:
- прэмія НАН Беларусі да Года навукі, намінацыя «Лепшая навуковая работа маладых вучоных» (2017);
- прэмія Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі 2017 года, намінацыя «Гуманітарныя навукі. Манаграфіі» (2018).
Дыялекталагічныя экспедыцыі:
- Лельчыцкі раён Гомельскай вобласці (2018);
- Чавускі раён Магілёўскай вобласці (2019);
- Веткаўскі раён Гомельскай вобласці (2021);
- Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці (2023).
Праекты:
- серыя экспедыцый пад агульнай назвай «Мова: як гаворыць краіна» пры падтрымцы кампаній Onliner і A1 (2019);
- дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі» (2021);
- электронная бібліяграфія па беларускай мікратапаніміцы (2022).
Выбраныя публікацыі:
1. Шклярык В. А. Акцэнтныя асаблівасці састаўных мікратапонімаў // Надзённыя пытанні лінгвістыкі (да 75-годдзя прафесара П. У. Сцяцко): матэрыялы міжнарод. навук. канф., 11 сакавіка 2005 г., Гродна / Адк. рэд. А. І. Багдзевіч. — Гродна: ГрДУ, 2005. — С. 229—231.
2. Шклярык В. А. З’ява варыянтнасці ў мікратапаніміі сумежжа слуцкіх і мазырскіх гаворак паўднёва-заходняга дыялекту // Сучасны стан і дынаміка норм беларускай літаратурнай мовы. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск. 24—25 кастрычніка 2006 г. [Тэкст] / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. — Мінск: Права і эканоміка, 2006. — С. 135—137.
3. Шклярык В. А. Мікратапанімія як адлюстраванне дыялектных асаблівасцей // Беларуская лінгвістыка. — 2007. — Вып. 59. — С. 97—105.
4. Шклярык В. А. Беларускі антрапанімікон у святле сучаснай мікратапаніміі // Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск, 15—16 красавіка 2008 г.; Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. — Мінск: Права і эканоміка, 2008. — С. 486—488.
5. Шклярик В. А. К вопросу о структурных отличиях онима и апеллятива // Имя. Социум. Культура: материалы II Байкальской международной ономастической конференции (4—6 сентября 2008 г.). — Улан-Удэ: Издательство Бурятского госуниверситета, 2008. — С. 48—49.
6. Шклярык В. А. Прыназоўнікава-іменныя канструкцыі ў мікратапаніміі: тэрміналагічны і тыпалагічны аспекты // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: зб. навук. арт. / рэдкал.: Д. В. Дзятко (адк. рэд.), П. А. Міхайлаў, В. В. Урбан і інш. — Мінск: БДПУ, 2009. — С. 183—186.
7. Шклярик В. А. Названия разработанных под угодья лесных участков в микротопонимии одного региона // Этнолингвистика. Ономастика. Этимология: материалы междунар. науч. конф. Екатеринбург, 8—12 сентября 2009 г. / [под ред. Е. Л. Березович]. — Екатеринбург: Изд-во Урал. ун-та, 2009. — С. 295—296.
8. Шклярык В. А. Анімічны патэнцыял народнай геаграфічнай тэрміналогіі і яго праяўленне ва ўсходнеславянскай мікратапаніміі // Беларуская мова ў культурнай і моўнай прасторы Славіі: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 24—25 лістапада 2009 г.) / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. — Мінск: Права і эканоміка, 2009. — С. 275—278.
9. Шклярык В. А. Утварэнні з каранямі -дзер- і -цераб- у мікратапаніміі сумежжа слуцкіх і мазырскіх гаворак // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў: матэрыялы ІІ Міжнар. навук. канф., г. Мазыр, 22—23 крас. 2010 г. / рэдкал.: В. В. Шур (адк. рэд.) [і інш.]. — Мазыр: УА «МДПУ імя І. П. Шамякіна», 2010. — С. 222—224.
10. Шклярык В. А. Праблема этымалагізацыі мікратапонімаў як вынік развіцця полісеміі праславянскага *lędo // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 20 красавіка 2010 г.) / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. — Мінск: Права і эканоміка, 2010. — С. 114—119.
11. Шклярык В. А. Характар усходнепалескага лексічнага ландшафту праз прызму мікратапонімаў, суадносных з назвамі межавых аб’ектаў // Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Вып. 2 / Рэд.: В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч, Т. М. Трухан. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — С. 110—113.
12. Шклярык В. А. Апелятывы валока і морг у складзе ўсходнепалескай мікратапаніміі — агульнае і адрознае // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі : зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 2 / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна, каф. беларус. мовазнаўства ; рэдкал.: М. І. Новік [і інш.] ; — Брэст: Альтернатива, 2012. — С. 175—178.
13. Шклярык В. А. Мікратапонімы, суадносныя з агульнымі назвамі паселішчаў і іх частак, у складзе гаворак Усходняга Палесся // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. — 2013. — № 1. — С. 101—109.
14. Шклярык В. А. Устарэлыя словы воступ і чарцеж у мікратапаніміі Усходняга Палесся // Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час. Матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гомель, 31 мая 2013 г.) / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. — С. 155—158.
15. Шклярык В. А. Тэрміны пасечнага земляробства ў мікратапаніміі Усходняга Палесся // Беларуская лінгвістыка. — 2013. — Вып. 71. — С. 52—63.
16. Шклярык В. А. Назвы новых і старых зямельных участкаў у мікратапаніміі Усходняга Палесся // На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэння акадэміка М. В. Бірылы : матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 10—11 верасня 2013 г.) / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі; Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 342—345.
17. Шклярык В. А. Назвы няворных зямельных участкаў як утваральная база мікратапонімаў Усходняга Палесся // Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Вып. 3 / Рэд.: В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. — Мінск: Беларус. навука, 2014. — С. 192—197.
18. Шклярык В. Роля мікратапаніміі ў выяўленні семантыкі мясцовых апелятываў (на ўсходнепалескім матэрыяле) // Mikrotoponimia i makrotoponimia. Problematyka wstępna / Red.: Artur Gałkowski, Renata Gliwa. — Łódź: WUŁ, 2014. — S. 289—296.
19. Шклярык В. А. Назвы нізкіх месцаў у мікратапаніміі Усходняга Палесся // Беларуская лінгвістыка. — 2014. — Вып. 73. — С. 106—116.
20. Шклярык В. А. Лексіка-семантычная архаіка Усходняга Палесся ў кантэксце даследавання мясцовай мікратапаніміі // Проблемы рационального использования природных ресурсов и устойчивое развитие Полесья : сб. докл. Междунар. науч. конф. (Минск, 14—17 сент. 2016 г.). В 2 т. Т. 2 / Нац. акад. наук Беларуси [и др.] ; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларус. навука, 2016. — С. 679—682.
21. Шклярык В. А. Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы / навук. рэд. І. Л. Капылоў. — Мінск : Беларус. навука, 2017. — 196 с. (Рэц.: Міхайлаў П. А. Пра мікратапонімы Усходняга Палесся грунтоўна, кваліфікавана, даходліва // Роднае слова. — 2017. — № 9. — С. 47—48; Вербич С. О. Рецензія на монографію В. О. Шклярика «Мікротопонімія Східного Полісся у контексті розвитку регіональної лексичної системи» // Студії з ономастики та етимології. 2017—2018 / Відп. ред. В. П. Шульгач. — Київ, 2018. — С. 297—301; Купчинська З. Східне Полісся: мікротопонімія в контексті регіональної лексичної системи // Вісник Львівського університету. Серія філологічна. — 2020. — Вип. 72. — С. 344—346).
22. Шклярик В. А. Екатерининский тракт на территории Беларуси по данным микротопонимии // Ономастика Поволжья: материалы XVII Междунар. науч. конф. (Великий Новгород, 17–20 сент. 2019 г.) / Сост., ред. В. Л. Васильев; Новгородский ун-т им. Ярослава Мудрого. – Великий Новгород: «ТПК „Печатный двор“», 2019. – С. 273–276.
23. Шклярык В. А. Тры версіі паходжання назвы ўсходнепалескага балотнага масіву Грычын // Вісник Львівського університету. Серія філологічна. – 2019. – Вип. 71. Ч. І. – С. 349–357.
24. Шклярык В. Лакальная лексіка беларускіх усходнепалескіх гаворак у супастаўленні з лексічным складам гаворак Украінскага Палесся // Slovanské dialekty v jazykovém kontaktu. Nářeční lexikum v pomezních oblastech v minulosti a současnosti / Slovanský ústav AV ČR, v. v. i.; ed. M. Jankowiak, M. Vašíček. – Praha: Slovanský ústav AV ČR, v. v. i., 2020. – S. 187–190.
25. Шклярык В. А. Раман Анатоля Казловіча «Каб ды калі б» як багатая крыніца мікратапонімаў вёскі Горск Бярозаўскага раёна // Сучасныя праблемы анамастыкі: зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; навук. рэд. І. Л. Капылоў. – Мінск: Беларус. навука, 2022. – Вып. 1. – С. 322–325.
26. Шклярык В. А. Мікратапанімія Беларусі: спроба ацэнкі назапашанага фонду // Беларуская лінгвістыка. – 2022. – Вып. 88. – С. 79–86.
27. Шклярык В. А. Мікратапанімія Беларусі як аб’ект дысертацыйных даследаванняў // Студії з ономастики та етимології. 2021–2022 / НАН України, Інститут української мови; відп. ред. В. П. Шульгач. – Київ, 2022. – С. 199–203.