Пачынаюцца VIII Супруноўскія чытанні — канферэнцыя, прысвечаная памяці Адама Яўгенавіча Супруна.
Сёлета асноўная тэма “Сучасныя кірункі даследавання і выкладання славянскіх моў”.
Канферэнцыя пройдзе 21-22 верасня на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. К. Маркса, 31, Мінск).
Арганізоўвае канферэнцыю кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ.