Як і папярэдняя, гэта канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі (IX International Workshop on Balto-Slavic Accentology – IWoBA IX) адбудзецца на Балканах. Летась тое была Сербія, а сёлета Харватыя, старажытны горад Пула, на беразе маляўнічай Адрыятыкі.

Перыяд правядзення: 19-21 верасня 2013 года.

Месца правядзення: Універсітэт імя Юрая Дабрылы, Пула, Харватыя.

Дэдлайн для рэзюмэ: 1 чэрвеня 2013 года.

Мэта — сабраць лінгвістаў, якія вывучаюць балцка-славянскую акцэнтуацыю, для абмену тэорыямі і вынікамі. Зацікаўленых запрашаюць падаць рэзюмэ сваіх гістарычных, кампаратыўных ці сінхронных даследаванняў балцка-славянскай акцэнталогіі і сучасных балтыйскіх моў і дыялектаў.

На даклад прадугледжана 20 хвілін з наступнай 10-хвіліннай дыскусіяй. Рэгістрацыйнага ўнёска няма.

Рэгістрацыйны бланк трэба даслаць на адрас [email protected] да 1 сакавіка 2013 года.

Кантактная інфармацыя:

Dr David Mandić,

Juraj Dobrila University, Pula

Dept. of Humanities

Section of Croatistics

+44 793 580 77 34

+385 91 941 52 52

[email protected]

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар