Як і папярэдняя, гэта канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі (IX International Workshop on Balto-Slavic Accentology – IWoBA IX) адбудзецца на Балканах. Летась тое была Сербія, а сёлета Харватыя, старажытны горад Пула, на беразе маляўнічай Адрыятыкі. Перыяд правядзення: 19-21 верасня 2013 года.… (чытаць далей)
Семантыка і структура моўных адзінак (Клайпеда, 14.06.2013 г.)
Гуманітарны факультэт Клайпедскага ўніверсітэта запрашае на канферэнцыю “Семантыка і структура моўных адзінак” (Клайпеда, 14.06.2013 г.). Некалькі беларускіх даследчыкаў удзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве ў 2009 годзе і захавалі самыя цёплыя ўспаміны. Дэдлайн 15 мая 2013 г. Заяўка ўдзельніка. Падрабязней пра канферэнцыю.
Канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі ў Сербіі
Як ужо адзначалася, у Сербіі ў ліпені павінна была прайсці канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі. Па арганізацыйных прычынах яе перанеслі з Бялграда ў Нові-Сад, на філасофскі факультэт Нові-Садскага ўніверсітэта. Праграма была насычанай і “працоўна завостранай”: пасяджэнні працягваліся з 9 да 18… (чытаць далей)