Кафедра прыкладной лінгвістыкі і дэканат філалагічнага факультэта БДУ запрашаюць на семінар “Прыкладная лінгвістыка ў прафесіянальнай арыентацыі філолагаў”:
28 лістапада ў 14.25 (аўд. 215) адкрыты навуковы семінар “Корпусная лінгвістыка”;
29 лістапада ў 12.45 (аўд. 307) адкрытая лекцыя па актуальных пытаннях прыкладной лінгвістыкі Д.В.Січынавы, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута рускай мовы імя В.У.Вінаградава РАН;
29 лістапада ў 14.25 (аўд. 215) адкрыццё кабінета корпуснай лінгвістыкі і круглы стол “Прыкладная лінгвістыка ў прафесіянальнай арыентацыі філолагаў” з удзелам Д.В.Січынавы, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута рускай мовы імя В.У.Вінаградава РАН.
28-29 лістапада 2013 г., філфак БДУ (К. Маркса, 31).
Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.