27 сакавіка 2015 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца III Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў “Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання”.

Кірункі канферэнцыі:

    1. Тэарэтычная і функцыянальная граматыка.

    2. Пытанні сучаснай лексікалогіі і фразеалогіі.

    3. Моўная карціна свету, cацыяльная лінгвістыка і лінгвакультуралогія.

    4. Гісторыя моў і гісторыя мовазнаўства.

    5. Узаемадзеянне моў і праблемы перакладу.

    6. Мова і стыль мастацкай літаратуры.

    7. Тэорыя літаратуры.

    8. Гісторыя літаратуры.

    9. Сучасны літаратурны працэс.

    10. Методыка выкладання мовы і літаратуры.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя вучоныя.

Дэдлайн для заяў, анатацый і тэкстаў дакладаў: 28 лютага 2015 года.

Дасылаць іх на адрас movalit2015 [at] gmail.com.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

Арганізацыйны ўнёсак – 100.000 беларускіх рублёў, здаецца разам з друкаваным варыянтам даклада падчас рэгістрацыі. Матэрыялы дакладаў студэнтаў павінны быць падпісаны навуковым кіраўніком.

Інфармацыйны ліст

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар