10–11 траўня 2016 г. у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбудзецца міжнародная канферэнцыя «Экспліцытнае і імпліцытнае ў мове і маўленні» («Эксплицитное и имплицитное в языке и речи»,«The Explicit and the Implicit in Language and Speech», CEILS). Ладзіць канферэнцыю кафедра агульнага мовазнаўства МДЛУ.
Тэматыка секцый шырокая: экспліцытнае і імпліцытнае ўсюды — у моўных адзінках усіх узроўняў, у розных тыпах дыскурсу, у міжкультурнай камунікацыі, перакладзе, выкладанні моў і г.д.
Дэдлайн (тэзісы і заяўка): 1 сакавіка 2016.
Больш падрабязная інфармацыя (праблематыка і секцыі, афармленне тэзісаў і г.д.): на рускай і на англійскай мовах.