21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа (Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2) адбудзецца круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Да абмеркавання прапануецца наступнае кола праблем:

– сучасныя дасягненні і актуальныя пытанні функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму;

– роля акадэмічнай навукі ў забеспячэнні патрэб моўнай практыкі ў краіне;

– магчымасці і перспектывы выкарыстання беларускай мовы як рэальнага сродку стасункаў у адукацыйнай, навуковай, заканадаўчай і іншых сферах грамадскага жыцця;

– традыцыйнае і наватарскае ў вырашэнні моўнага пытання ў Беларусі: асэнсаванне пазітыўнага вопыту;

– нацыянальныя мовы ў сучасным свеце як сродак захавання культурнай адметнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці;

– мова навукі і адукацыі як неабходны элемент фарміравання нацыянальнай ментальнасці;

– нацыянальная мова і нацыянальная ідэя беларусаў.

Да ўдзелу ў круглым стале запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вядучыя вучоныя розных галін навукі, педагагічныя работнікі, журналісты, аматары роднага слова.

Пачатак у 15:00, аўд. 302 (3-ці паверх).

Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар