Да ўдзелу ў конкурсе на самую лепшую кандыдацкую дысертацыю запрашаюцца маладыя вучоныя філалагічнага факультэта БДУ – кандыдаты філалагічных навук ва ўзросце да 35 гадоў.

Ахвотнікам прапануецца падаць рукапіс абароненай дысертацыі да 5 красавіка 2010 года ў Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта (кафедра сучаснай беларускай мовы, кабінет 49, дацэнту А. Л. Садоўскай; тэл. +375 (29) 569-94-66). Вынікі будуць падведзеныя да 1 ліпеня 2010 года. Пераможцы атрымаюць дыпломы і права публікацыі манаграфіі ў выдавецтве БДУ.

Мікіта Супрунчук

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра рускай мовы для замежнікаў). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, марфалагічная акцэнталогія, камп'ютарная лінгвістыка.

Дадаць каментар