Сёння міжнародны Дзень роднай мовы. Напэўна, зараз усё і ўсе маюць свой дзень – гарбата, дзякуй, пі, бландынкі і г.д.
Пад час беларускага перапісу 2009 г. стала вядома, што нельга даць такую дэфініцыю роднай мове, каб усе пагадзіліся.
Тым не менш, відаць, для большасці насельніцтва Зямлі родная мова ў тым ці іншым разуменні існуе. Кажуць, што ў канцы XXI ст. моў будзе ў 2 разы ці нават у 10 разоў менш, чым сёння. Прапаную кожнаму паспрабаваць знайсці тут сваю родную мову і даведацца пра яе светлую ці не вельмі будучыню.