У нядзелю, 27 сакавіка 2016 г. на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31) пройдзе IV Мінскі фестываль моў!
Адкрыццё у 10:00, а ў 12:00 — пачатак лекцый. Апошні блок распачынаецца ў 17:00, так што, калі Вы не можаце з ранку, то можна завітаць пасля абеду, ці наадварот.
Запланаваны прэзентацыі 55 моў свету (спіс моў), некалькі лекцый на цікавыя мовазнаўчыя тэмы, а таксама моўныя гульні і размоўны клуб.
Глядзіце расклад, а таксама сайт мерапрыемства.
Уваход вольны.