Аўторак 29 сакавіка аказаўся вельмі сумным днём. З жыцця пайшлі Ніл Сымонавіч Гілевіч (1931-2016) і Аляксандр Уладзіміравіч Бандарка (1930-2016), выбітныя дзеячы культуры, творцы, даследчыкі Слова.

5 красавіка прафесар Алесь Бельскі прачытае лекцыю памяці Ніла Гілевіча (філфак БДУ, вул. К. Маркса, 31, аўд. 304). Пачатак у 15:45.

Мікіта Супрунчук

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра рускай мовы для замежнікаў). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, марфалагічная акцэнталогія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар