Наш план на нядзелю 31 сакавіка – Мінскі фестываль моў!
Арганізатары абяцаюць «захапляльныя аповеды пра 50 моў свету – старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, а таксама два дзясяткі цікавых навукова-папулярных лінгвістычных і літаратуразнаўчых лекцый, незвычайных лекцый па беларусістыцы і моўных клубаў». І мы ведаем, што гэта будзе неверагодна!
Фестываль заўсёды праводзіцца бясплатна. Аднак ў гэтым годзе можна падтрымаць мерапрыемства матэрыяльна. Вось спасылка на краўдфандынг.
Сустрэнемся на фестывалі (К. Маркса 31)! І не забудзьце зарэгістравацца!