На наступным тыдні ў Мінск прыедзе вядомы нямецкі славіст Хольгер Кусэ / Holger Kuße (Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт).

25–27 сакавіка ён прачытае ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (Захарава 21) лекцыі:
- 25.03, 11.15: Сучасныя падыходы да аналізу дыскурсу (аўд. А-417).
- 26.03, 11.15: Дыскурс як аб’ект лінгвістычных даследаванняў: праблемы і перспектывы (аўд. В-501).
- 27.03, 11.15: Тэорыя аргументацыі ў лінгвістыцы (аўд. В-501).
Лекцыі на рускай мове.
Запрашаем!