народзіны

Сёння народзіны “Беларускае філалогіі”.

10 траўня 2009 года быў зарэгістраваны дамен philology.by.

Пачыналася ўсё ў лютым таго ж году, а ў красавіку гэта ўжо быў дзейны сайт. Аднак сапраўдны запуск “Беларускае філалогіі”, мы мяркуем, усё ж такі варта адлічваць ад дня, калі сайт пачаў працаваць на дамене, які адлюстроўвае самую ідэю нашага праекта.

Спадзяёмся, рэсурс цікавы ўсім наведвальнікам. Пастараемся зрабіць Philology.by яшчэ лепшым!

Рэдактар і тэхнічны адміністратар Philology.BY. Спецыялізуецца на лічбавых метадах у гуманітарных навуках (digital humanities). Цікавіцца лексікаграфіяй, сацыялінгвістыкай і марфалогіяй. Акрамя мовазнаўства, займаецца аналізам і візуалізацыяй дадзеных (Dataviz.BY) ды стварэннем вэб-праектаў.

Дадаць каментар