Інстытут мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае выступоўцаў на канферэнцыю «Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця (да 80-годдзя акадэміка А. І. Падлужнага)», якая адбудзецца 28–29 кастрычніка 2015 г.
Праблемнае поле канферэнцыі:
— сучасны стан мовы і дынаміка літаратурнай нормы;
— літаратурная норма і узус;
— фанетыка і фаналогія беларускай мовы;
— лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы;
— змены ў граматычным ладзе беларускай мовы;
— актуальныя праблемы беларуска-рускага двухмоўя;
— гісторыя беларускага мовазнаўства;
— нацыянальная мова ў полікультурнай прасторы;
— агульныя тэндэнцыі развіцця сучасных славянскіх моў;
— асаблівасці ўзаемадзеяння славянскіх дыялектаў і літаратурных моў.
Даклады могуць чытацца на любых славянскіх мовах.
Заяўку на ўдзел у канферэнцыі і электронны тэкст даклада (да 7 старонак) неабходна выслаць на адрас [email protected] да 20 верасня 2015 г. Публікацыя зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі.
У заяўках указваюцца прозвішча, імя, імя па бацьку, назва даклада, месца працы, вучоная ступень і званне, пасада, адрас, e-mail і тэлефон, неабходнасць у браніраванні гасцініцы.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў
Шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал адзінарны, палі звычайныя (верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 15 мм). Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад, краіна (паўтлустым шрыфтам). Праз радок – назва паведамлення (паўтлусты шрыфт, вялікія літары). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі афармляюцца ў тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 9]). Спіс выкарыстаных крыніц, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК Беларусі, падаецца пасля асноўнага тэксту па алфавіце.