15 траўня на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31) адбудзецца (ну, спадзяёмся) прэзентацыя “Вялікага слоўніка беларускай мовы” Ф. А. Піскунова.

Паводле календара друідаў 15 траўня пачынаецца месяц каштана. Праўда, відаць, культура друідаў знікла тысячагоддзі таму, і гэты самы каляндар прыдуманы ў наш час — але каштан — прыгожы сімвал. У горадзе амаль няма кветак, і калі надыходзіць вясна, то нас цешыць сваімі бялюткімі пялёсткавымі слупочкамі хіба толькі гэтае дрэва. Гэтая карціна вельмі падобная да гісторыі “ВСБМ” — здаецца, прафесійных філолагаў у Беларусі зашмат. Але калі надыходзіць вясна — бачыш, што заквітнеў толькі каштан.

Раю схадзіць — паглядзець і паслухаць. Можа, не для кожнага з нашых чытачоў цікавая тэматыка граматыкі ды слоўніцтва, але спатканне з аўтарам, які фактычна на голым энтузіязме зрабіў немалы мовазнаўчы праект, — як па мне, то гэта вельмі натхняе.

Месца: філфак БДУ, аўдыторыя 307. Час: 11.15.

Аляксей Яскевіч

Рэдактар і тэхнічны адміністратар Philology.BY. Спецыялізуецца на лічбавых метадах у гуманітарных навуках (digital humanities). Цікавіцца лексікаграфіяй, сацыялінгвістыкай і марфалогіяй. Акрамя мовазнаўства, займаецца аналізам і візуалізацыяй дадзеных (Dataviz.BY) ды стварэннем вэб-праектаў.

Дадаць каментар