Увага! Адкрыццё новага сезону заняткаў нашага лінгвістычнага гуртка! Тэма нашае першае сустрэчы — «Самыя еўрапейскія славяне».
Навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўгенія Волкава пазнаёміць нас з тым, што такое «serbska rěč», а што — «serbska rěc».
- Хто такія лужычане?
- Колькі людзей сёння размаўляюць на лужыцкіх мовах?
- Чым адрозніваецца верхнелужыцкая мова ад ніжнелужыцкай?
- І ўсё, што вас цікавіць.
28 верасня 2010 г. (аўторак), 19.00, аўд. 318, філфак БДУ (К. Маркса, 31).