Факультэт паланістыкі Варшаўскага універсітэта, Фонд польскай мовы і Нацыянальны корпус польскай мовы запрашаюць на першую канферэнцыю SLAVICORP, прысвечаную карпусам славянскіх моў.

Апісанне

Сустрэча прадстаўнікоў корпусных цэнтраў славянскіх краін будзе звязаная з арганізацыйнымі зборамі Корпуснай камісіі славянскіх моў пры Міжнародным камітэце славістаў. Канферэнцыя адбудзецца 22-24 лістапада 2010 года ў Варшаўскім універсітэце.

Міжнародны камітэт славістаў на пасяджэнні 27.08.2009 у мястэчку Стара Лесна (Славакія) стварыў Комісію па корпуснай лінгвістыцы. Гэтае рашэнне — рэзультат ініцыятывы распрацоўшчыкаў некалькіх славянскіх карпусоў, якія збіраліся на канферэнцыях PALC у Лодзі ды Mondilex у Варшаве ў 2009 годзе. Ініцыятыву стварення пры МКС корпуснай камісіі, якая б магла стаць пастаяннай платформай абмену досведам, падтрымалі распрацоўшчыкі нацыянальных карпусоў і цэнтраў корпуснай лінгвістыкі Балгарыі, Польшчы, Расійскай Федэраціі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Харватыі і Чехіі.

Тэматыка

Тэматыка канферэнцыі акрэсліваецца, але не вычэрпываецца такімі напрамкамі:

  1. Сучасны стан асобных нацыянальных карпусоў славянскіх моў.
  2. Новыя славянскія корпусныя ініцыіятывы, зокрема у яшчэ не прадстаўленых корпусамі мовах.
  3. Паралельныя корпусы славянскіх ды іншых моў.
  4. Корпусы і слоўнікі (электронныя і традыцыйныя). </li>
  5. Гістарычныя корпусы ды сеткавыя калекцыі літаратурных тэкстаў.
  6. Навучальныя праграмы і сістэмы, якія абапіраюцца на корпусы. Корпусы ў школьнай ды універсітэцкай дыдактыцы.
  7. Пошукавыя праграмы і анатаванне тэкста. Граматычная разметка тэксту ў розных славянскіх мовах.

Асобная тэматычная сесія будзе прысвячаная праекту польска-расейскага паралельнага корпуса. Выканаўцы праекта – Варшаўскі універсітэт, Башкірскі педагагічны універсітэт (Уфа, Расійская федэрацыя), распрацоўшчыкі Нацыянальнага корпуса польскай мовы і Нацыянальнага корпуса расейскай мовы.

Дата і месца правядзення канферэнцыі

22-24 лістапада 2010 года, Варшаўскі універсітэт (Варшава, Польшча).

Прыманне заявак да 30 чэрвеня 2010 года.

Патрабаванні да афармлення публікацыі

Тэзісы паведамленняў аб’ёмам да 300 словаў (пажадана па-англійску) просім дасылаць у фармаце doc або pdf праз электронную пошту на адрас сакратара канфэрэнцыі Яцэка Дуды (гл. ніжэй) да 30 чэрвеня 2010 года. Мова паведамлення – хоць якая славянская. Тэзісы і тэксты дакладаў, а таксама раздаткавы матэрыял на славянскіх мовах мусяць абавязкова утрымліваць рэзюмэ на англійскай.

Аплата

Арг. унёсак – 50 еўра. Пражыванне і праезд – за кошт удзельнікаў канферэнцыі. Ад аплаты ўнёску вызваляюцца прадстаўнікі славянскіх карпусоў.

Зваротная сувязь

Сакратар канфэрэнцыі Яцэк Дуда: Ваш браўзер не падтрымлівае JavaScript”gmail”.printAddr(‘эмэйл’, ‘jacek.duda1’, ‘.com’);

Спасылкі

Рэдактар і тэхнічны адміністратар Philology.BY. Спецыялізуецца на лічбавых метадах у гуманітарных навуках (digital humanities). Цікавіцца лексікаграфіяй, сацыялінгвістыкай і марфалогіяй. Акрамя мовазнаўства, займаецца аналізам і візуалізацыяй дадзеных (Dataviz.BY) ды стварэннем вэб-праектаў.

Дадаць каментар