22-23 кастрычніка 2010 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце адбудзецца VII Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная памяці прафесара А. Я. Супруна, заснавальніка кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Белдзяржуніверсітэта. Арганізатары — кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства і кафедра класічнай філалогіі БДУ.

Гэтая падзея заўсёды вабіць багата слухачоў, хоць дакладчыкаў на Супруноўскіх чытаннях звычайна няшмат.

Асаблівасць у тым, што арганізатары спрабуюць трымаць высокі ўзровень канферэнцыі: запрашаюцца тыя, хто мае ці меў дачыненне да дзейнасці прафесара А. Я. Супруна, і/ці той, чыё паведамленне магло б выклікаць вялікую навуковую ўвагу. Так, сёлета чакаем прыезд акадэміка Ю. Д. Апрасяна. Зведаўшы па палітычных матывах пераслед з боку ўладаў, гэты вучоны каля 10 гадоў не мог падаць на абарону доктарскую дысертацыю. І менавіта ў Мінску, дзякуючы ў тым ліку смеласці і празорлівасці Адама Яўгенавіча Супруна, такая падзея адбылася. (Гл. аўтарэферат доктарскай дысертацыі Апрасяна ў бібліятэцы НАН Беларусі.)

Інфармацыя пра VI Супруноўскія чытанні (2008).

Інфармацыя пра V Супруноўскія чытанні (2006).

Мікіта Супрунчук

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра рускай мовы для замежнікаў). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, марфалагічная акцэнталогія, камп'ютарная лінгвістыка.

Дадаць каментар