«Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (Мінск, 1963)

Панядзелак, 19 жніўня 2013 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Публікацыі
Пазнакі: | |
Праглядаў: 6694

Паважаныя сябры, аматары і прыхільнікі роднага слова! Прапануем вам для карыстання ўнікальную навуковую працу — «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (скарочана ДАБМ). Гэта праца ўяўляе сабой комплекс лінгвістычных карт, на якіх адлюстраваны асаблівасці жывой беларускай мовы ў тым стане, у якім яна знаходзілася ў сярэдзіне мінулага стагоддзя.

Сёння ДАБМ стаў ужо маладаступным навуковым выданнем не толькі для шырокіх колаў чытачоў, але і для даследчыкаў розных галін гуманітарных навук.

Каб кожны ахвочы мог карыстацца ДАБМ у фармаце, які прапануюць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, у аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі гэта выданне ў рамках рэалізацыі навукова-даследчага праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» было адсканавана.

Працу па сканаванні ажыццявілі В. М. Курцова і І. П. Курцоў.

Прапанаваны для карыстання варыянт пакуль яшчэ не з’яўляецца лінгвагеаграфічнай базай лінгвістычнай інфармацыі. Спадзяёмся, што і праца такога характару будзе здзейснена ў наступным.

З верай у карыснасць і запатрабаванасць такога тыпу выдання

В. М. Курцова

ДАБМ, I–VIII, 1–64 (фанетыка) (PDF, 115 МБ)

ДАБМ, 65–204 (марфалогія) (PDF, 199 МБ)

ДАБМ, 205–227 (сінтаксіс) (PDF, 43,5 МБ)

ДАБМ, 228–338 (лексіка) (PDF, 165 МБ)

ДАБМ, каментарыі (PDF, 80,7 МБ)

ЗМЕСТ

разгарнуць схаваны тэкст


«Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5 тамах (Мінск, 1993—1998) можна знайсці тут.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится