Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця (да 80-годдзя акадэміка А. І. Падлужнага)», якая адбудзецца 21–22 кастрычніка 2015 г.

Дэдлайн: 1 верасня 2015 года.

Аргунёсак: няма.

Праблемнае поле канферэнцыі:

    •   сучасны стан мовы і дынаміка літаратурнай нормы;

    •   літаратурная норма і узус;

    •   фанетыка і фаналогія беларускай мовы;

    •   лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы;

    •   змены ў граматычным ладзе беларускай мовы;

    •   актуальныя праблемы беларуска-рускага двухмоўя;

    •   гісторыя беларускага мовазнаўства;

    •   нацыянальная мова ў полікультурнай прасторы;

    •   агульныя тэндэнцыі развіцця сучасных славянскіх моў;

    •   асаблівасці ўзаемадзеяння славянскіх дыялектаў і літаратурных моў.

Рабочыя мовы канферэнцыі: усе славянскія мовы.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі (гл. Узор) і электронны тэкст даклада (да 7 старонак) неабходна выслаць на адрас [email protected] да 1 верасня 2015 г. Публікацыя зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал адзінарны, палі звычайныя (верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 15 мм). Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад, краіна (паўтлустым шрыфтам). Праз радок – назва паведамлення (паўтлусты шрыфт, вялікія літары). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі афармляюцца ў тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 9]). Спіс выкарыстаных крыніц, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК Беларусі, падаецца пасля асноўнага тэксту па алфавіце.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.

Усе выдаткі, звязаныя з удзелам у канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне), за ўласны кошт або за кошт камандзіруючых арганізацый.

Адрас аргкамітэта: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2; тэл. (017) 284-02-54;

e-mail: [email protected]; сайт Цэнтра: http://cbcll.basnet.by/.

Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар