Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця (да 80-годдзя акадэміка А. І. Падлужнага)», якая адбудзецца 21–22 кастрычніка 2015 г.
Дэдлайн: 1 верасня 2015 года.
Аргунёсак: няма.
Праблемнае поле канферэнцыі:
• сучасны стан мовы і дынаміка літаратурнай нормы;
• літаратурная норма і узус;
• фанетыка і фаналогія беларускай мовы;
• лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы;
• змены ў граматычным ладзе беларускай мовы;
• актуальныя праблемы беларуска-рускага двухмоўя;
• гісторыя беларускага мовазнаўства;
• нацыянальная мова ў полікультурнай прасторы;
• агульныя тэндэнцыі развіцця сучасных славянскіх моў;
• асаблівасці ўзаемадзеяння славянскіх дыялектаў і літаратурных моў.
Рабочыя мовы канферэнцыі: усе славянскія мовы.
Заяўку на ўдзел у канферэнцыі (гл. Узор) і электронны тэкст даклада (да 7 старонак) неабходна выслаць на адрас [email protected] да 1 верасня 2015 г. Публікацыя зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў
Шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал адзінарны, палі звычайныя (верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 15 мм). Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад, краіна (паўтлустым шрыфтам). Праз радок – назва паведамлення (паўтлусты шрыфт, вялікія літары). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі афармляюцца ў тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 9]). Спіс выкарыстаных крыніц, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК Беларусі, падаецца пасля асноўнага тэксту па алфавіце.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.
Усе выдаткі, звязаныя з удзелам у канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне), за ўласны кошт або за кошт камандзіруючых арганізацый.
Адрас аргкамітэта: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2; тэл. (017) 284-02-54;
e-mail: [email protected]; сайт Цэнтра: http://cbcll.basnet.by/.