8 лістапада 2013 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка на факультэце беларускай і рускай філалогіі пройдзе ІII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» (да 95-годдзя з дня нараджэння прафесара Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага).

Дэдлайн: 1 верасня 2013 г.

Аргузнос: 100 тыс. беларускіх рублёў (папярэдне).

Праблемнае поле канферэнцыі:

    • Асоба прафесара Ф. М. Янкоўскага і яго роля ў развіцці беларускай лінгвістыкі.

    • Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе.

    • Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.

    • Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.

    • Беларуская лексікаграфія.

    • Актуальныя пытанні анамастыкі.

    • Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты.

    • Дыскусійныя пытанні этналінгвістыкі.

    • Мова і сродкі масавай камунікацыі.

    • Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.

    • Славістыка і балтыстыка ў Беларусі: стан, праблемы, перспектывы.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Аб’ём — да 4 старонак камп’ютарнага набору ў Word for Windows; шрыфт — Times New Roman, памер — 14; інтэрвал — 1,15; палі — 2,5 см.

Зверху справа ўказаць ініцыялы і прозвішча аўтара, горад і ўстанову адукацыі. Спасылкі ў тэксце — у квадратных дужках: [2, с. 31]. Ілюстрацыйны матэрыял выдзяляецца курсівам. Бібліяграфія падаецца ў адпаведнасці з прынятымі ў Беларусі стандартамі. Файл з дакладам пажадана захаваць у фармаце .rtf.

Тэкст даклада і заяўку патрэбна даслаць да 1 верасня 2013 г. у электронным выглядзе (а таксама раздрукаваны варыянт) на адрас аргкамітэта або на e-mail. Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў.

Папярэдні памер агузносу — 100 тыс. беларускіх рублёў. Выданне зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі.

Адрас аргкамітэта:

220050, Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, БДПУ, факультэт беларускай і рускай філалогіі, кафедра беларускага мовазнаўства, аўд. 405, к. 2.

Тэлефоны:

+37517-327-80-44 (кафедра беларускага мовазнаўства);

+37529-503-63-75 (загадчык кафедры Дзятко Дзмітрый Васільевіч).

Е-mail: [email protected].


Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар