Слова ад рэдактара. Электронны варыянт лексікаграфічнага даведніка «Слоўнік Сенненшчыны. Т. 1. А — К» — гэта варыянт слоўніка, створанага ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі філіяла «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры для выдавецтва «Беларуская навука». У гэтай версіі, за выключэннем прадмовы, якая была скарочана, галоўным чынам у яе ілюстрацыйнай частцы, захавана будова і форма падачы слоўнага матэрыялу ў тым выглядзе, як гэта было зроблена навуковым рэдактарам В. М. Курцовай на апошнім, завяршальным этапе для друкавання рукапісу.

Пры працы над слоўнікам істотныя прапановы і слушныя заўвагі былі зроблены рэдактарам выдавецтва «Беларуская навука» Т. В. Лаўрык, за што аўтарскі калектыў вельмі ёй удзячны.

«Слоўнік Сенненшчыны» не з’яўляецца, зразумела, бездакорным выданнем, таму мы гатовы прыняць любыя заўвагі і прапановы чытачоў, каб наступныя тамы зрабіць лепшымі. У гэтым выпадку накіроўвайце свае прапановы на электронны адрас: [email protected].


«Слоўнік Сенненшчыны. Т. 1. А — К» (DOC, 2,9 МБ)

«Слоўнік Сенненшчыны. Т. 1. А — К» (PDF, 2,2 МБ)


Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар