Націск літоўскіх назоўнікаў. Акцэнтныя парадыгмы

Па спосабе перамяшчэння націску ўсе назоўнікі літоўскай мовы дзеляцца на чатыры групы, якія называюцца акцэнтнымі парадыгмамі (АП). У добрых слоўніках пры кожным назоўніку пішацца нумар ягонай АП.

Акцэнтная парадыгма адназначна вызначае націск слова ў любой ягонай форме.

Назоўнікі 1-й АП маюць нерухомы націск. Адпаведна націскной можа быць толькі аснова слова, а інтанацыя апошняга складу асновы можа быць толькі сыходнай (з акутам).

Такую ж інтанацыю апошняга складу асновы маюць назоўнікі 3-й АП:

Націск у такіх назоўніках перамяшчаецца паміж канчаткам і першым складам слова, прычым пераважна націск падае на канчатак.

Так, пад націскам аказваюцца ўсе канчаткі, за выключэннем заўсёды ненаціскных (гл. папярэднюю частку), а таксама за выключэннем аднаскладовых канчаткаў Твор. скл. адз. л. і ўсіх канчаткаў Він. скл. мн. л.

У назоўніках 2-й АП націск перамяшчаецца паміж канчаткам і апошнім складам асновы. Пад націскам пераважна аказваецца аснова.

Націскныя: усе канчаткі Він. скл. мн. л., а ў адз. л. – аднаскладовыя канчаткі Твор. і Месн. скл., канчатак -a Наз. скл. (радзейшыя выпадкі тут не разглядаем).

Калі апошні склад асновы націскны, то ён альбо кароткі, альбо доўгі з узыходнай інтанацыяй (на ім стаіць гравіс альбо цыркумфлекс).

Такую ж схему перамяшчэння націску і такі ж тып націску апошняга складу асновы маюць і назоўнікі 4-й АП. Але паколькі агульныя назоўнікі гэтай парадыгмы маюць аднаскладовую аснову, то націск фактычна перамяшчаецца паміж канчаткам і адзіным складам асновы.

У назоўнікаў 4-й АП пад націскам аказваюцца ўсе канчаткі, акрамя заўсёды ненаціскных.

  • Калі аснова агульнага назоўніка складаецца з двух і болей складоў, ён не можа належаць да 4-й АП.
  • Назоўнікі 1-й і 2-й АП складаюць большую частку літоўскіх назоўнікаў.

Працяг будзе.

Кандыдат філалагічных навук, займаецца даследаваннямі і працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, а таксама ў адукацыйным цэнтры «Фрактон». Навуковыя інтарэсы: балтыйскія мовы, індаеўрапейскае мовазнаўства, эксперыментальная лінгвістыка, псіхалінгвістыка.

Дадаць каментар