Ужо шостую вясну запар праходзіць Мінскі фестываль моў. Арганізатары называюць яго «святам моў і лінгвістыкі», і гэта сапраўды так.
1 красавіка (у нядзелю) вас чакаюць прэзентацыі больш за 50 моў (пра некаторыя з іх вы, напэўна, не ведаеце нічога, а пра некаторыя – самага цікавага), лекцыі па лінгвістыцы і беларусістыцы, моўныя гульні ды іншыя цікавыя рэчы – спіс тут. І канешне, выдатная атмасфера і бясконцае лінгвістычнае натхненне.
Усё гэта бясплатна, але з абавязковай рэгістрацыяй.
Падрабязны расклад з’явіцца на сайце і ў сацыяльных сетках (vk, fb) у пятніцу ўвечары ці ў суботу. Папярэджваю: пакуты выбару будуць.
З 10:00 | Рэгістрацыя ў вестыбюлі філалагічнага факультэта (праграмкі і анкеты) |
10:20–11:45 | Адкрыццё Фестывалю (актавая зала) |
12:00–12:45 | 1 блок прэзентацый |
13:00–13:45 | 2 блок прэзентацый |
14:00–14:45 | 3 блок прэзентацый |
15:00–15:45 | 4 блок прэзентацый |
16:00–16:45 | 5 блок прэзентацый |
17:00–17:45 | 6 блок прэзентацый |
18:00–19:00 | Закрыццё Фестывалю (актавая зала) |
Месца: філфак БДУ (К. Маркса, 31).