З нагоды Дня роднай мовы на сайце Dataviz.by з’явіліся лінгвістычныя візуалізацыі з каментарамі. Што такое родная мова? Чаму адказы на лінгвістычныя пытанні перапісаў 1999 і 2009 так адрозніваюцца? Прадстаўнікі якога этнасу размаўляюць па-беларуску больш за беларусаў? Калі вы лінгвіст і/ці ведаеце ўсё пра родную мову, можаце проста паразглядаць малюнкі.
Кандыдат філалагічных навук, займаецца даследаваннямі і працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, граматыка, семантыка, прагматыка. Цікавіцца ўзаемадзеяннем лічбавых тэхналогій і гуманітарных навук, у т.л. корпуснай лінгвістыкай і візуалізацыяй дадзеных, а таксама праблемамі прэзентацыі навуковых рэзультатаў і камунікацыі навукоўцаў з шырокай аўдыторыяй.