Сп-ня Яўгенія Волкава, навуковая супрацоўніца Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі раскажа пра тое, як ствараўся адзін з найноўшых беларускіх слоўнікаў.
Гаворка пойдзе пра тое, што сустрэлася цікавага пры складанні слоўніка, якія былі цяжкасці, пра тое, што яшчэ можна зрабіць далей у гэтым кірунку, дый увогуле пра праблемы перакладной лексікаграфіі.
Zapraszamy!
24 траўня 2011 г. (аўторак), 19.00, аўд. 318, філфак БДУ (К.Маркса, 31).
Сп-ня Волкава, дарэчы, ужо была гасцявым дакладчыкам-расказчыкам нашага семінару: першы раз ў гэтым навучальным годзе мы збіраліся, каб даведацца пра жыццё самых еўрапейскіх славян. Было вельмі цікава!